5 - 25 снежня 2024

свята будзе!

Дабрачынны мастацкі аўкцыён
З 5 па 25 снежня 2024 года Беларуская культурная ПРАСТОРА запускае асаблівы аўкцыён пад назвай «Свята будзе!». На аўкцыёне прадстаўлены працы беларускіх мастакоў, а ўсе выручаныя сродкі з продажу карцін пойдуць на арганізацыю Новага года, салодкага стала і набыццё падарункаў для беларускіх дзетак, чые сем’і пацярпелі ад рэпрэсій і апынуліся ў вымушанай эміграцыі

Памятайце:

кожны арт-аб'ект — гэта не толькі ўнікальны прадмет, але і ўдзел у важнай справе
Як праходзіць аўкцыён:
  • Выбіраеце
    Заходзьце на наш сайт, каб пабачыць працы, якія выкананы таленавітымі беларускімі мастакамі
  • Чытаеце
    Пад кожным лотам вы знойдзеце падрабязнае апісанне, інфармацыю пра аўтара, яго біяграфію і спецыфіку творчасці
  • Робіце стаўку
    Калі вас зацікавіла адна з прац, вы можаце зрабіць стаўку, націснуўшы кнопку «Хачу купіць» пад выявай арт-аб'екта
  • Запаўняеце форму
    У форме, у што адкрылася, трэба будзе пакінуць свае кантакты, выбраць спосаб аплаты (банкаўскі перавод, гатоўка і г.д.) і прапанаваць сваю стаўку
  • Чакаеце вынікаў
    Вынікі аўкцыена будуць падведзены 25 снежня. Прадстаўнікі каманды Прасторы звяжуцца з пераможцамі для арганізацыі сустрэчы, каб прадставіць ім абраны арт-аб'ект і арганізаваць пакупку
Лоты аўкцыёна
"Ziamla"
Аўтар працы: Лявон Вольскі

Акрыл на палатне на падрамніку
Памер: 30х70 см
500
Пра аўтара: Лявон Вольскі — вядомы класік беларускай андгрэўднай рок-сцэны, забаронены ў Беларусі ўжо больш за 15 гадоў за актыўную грамадзянскую пазіцыю. Аўтар знакамітых хітоў “Паветраны шар”, “Маё каханне”, “Простыя словы” і неафіцыйнага беларускага гімна “Тры чарапахі”,

Скончыў мастацкую вучэльню імя Глебава ў Менску.
CHUSTY
Аўтарка працы: cemra

Памер: 72х72 см
Матэрыял: высакаякасны поліэстэр з дадаткамі. Хусткі двухбаковыя з атласным кантам на ўскрайку
380
Пра аўтарку: Дар'я Сямчук, 33 гады, нарадзілася ў Горадне, Беларусь.
У сваёй творчасці Дар'я даследую цёмныя і балючыя аспекты чалавечай прыроды. Яе мэта - супрацьстаяць пашкоджанням нашага часу і знайсці прыдатную мастацкую мову для іх выразу.
"Park Skaryszewski im. I.J.Paderewskiego",
Аўтар працы: Павел Лабурдаў

Пастэль на паперы
Памер: 42,0x29,7 см
2022
500
Пра аўтара: Павел Лабурдаў — нарадзіўся ў горадзе Горкі Магілёўскай вобласці. Удзельнік групавых выстаў, конкурсаў у Беларусі і за яе межамі. Прызёр тыдня мастацтваў у Мінску, Пекіне, Будапешце.
"Still life",

"Temporality" / "Часовасць",
Аўтарка працы: Надзя Саяпіна

Папера, асадка
Памер: 21x30 см
2022
800
Пра аўтарку: Надзя Саяпіна — міждысцыплінарная мастачка, нарадзілася ў Мінску, Беларусь (1989). Яна працуе ў галіне і сацыяльна-ўцягнутага мастацтва, і арыентаванага на супольнасць мастацтва,
пазіцыянуючы сябе ў якасці медыятаркі, каб раскрыць галасы «іншых» — выключаных,
траўмаваных, тых хто знаходзіцца ва ўразлівым стане.
"Бусел"
Аўтар працы: Юрый Стыльскі

Акрыл
Памер: 40х50 см
2024
840
800
Пра аўтара: Юрый Стыльскі - беларускі музыка і мастак, нарадзіўся ў 1976. Гітарыст, вакаліст і лідэр панк-рок гурта "Дай Дарогу". У апошнія гады пачаў займацца жывапісам. У родным Брэсце прайшла яго персанальная выстава карцін. Маляваць пачаў яшчэ з дзяцінства, але сур'ёзна заняўся гэтай творчасцю толькі нядаўна. Перавагу ў творчасці аддае жаночаму партрэту і нацюрмортам.
"ева"/ "eve"
Аўтарка працы: Дар’я Калечыц

Акрыл
Памер: 40х40 см
505
Пра аўтарку: Дар’я Калечыц нарадзілася ў Мінску, Беларусь. Мастачка даследуе шматслаёвасць і неадназначнасць навакольнага свету, а таксама балючыя падзеі. Яе працы змяняюцца пад ультрафіялетавым святлом, адкрываючы новыя дэталі і сэнсы.
"Базыльянская брама, Вільня"
Аўтар працы: Яраслаў Кірвель

Алейны белы маркер на чорнай паперы
Памер: 21 х 29.7 см
500
Пра аўтара: Яраслаў Кірвель - мастак які нарадзіўся і вырас ў беларускім горадзе Гародня, тэма якога праходзіць праз ягоныя пейзажы. На дадзены момант студэнт Варшаўскай акадэміі мастацтваў.
Малюе партрэты, гарадскія пейзажы, рэпартрэрскія малюнкі, аплікацыі і вядзе уласны відэа-падкаст " Калякі Малякі".
Карціны малюе алеем і акрылам на палатне, паперы. Часам выкарыстоўвае аплікацыю для больш моцнага уздзеяння колеру.
Рэпрадукцыі карцін
Аўтарка прац: Эльга Папова

Пенакардон
Памер: 30 х 37 см
60
Пра аўтара: Эльга Папова - мастачка і пісьменніца. На яе рахунку мноства персанальных і супольных выстаў у Мінску, Гомеле, Полацку і іншых гарадах Беларусі і замежжа. З ілюстрацыямі Эльгі выдадзена адзінаццаць кніг (у тым ліку казкі Маляваныча) і чатыры кнігі яе ўласнага аўтарства (апошняя: “Мора ў горадзе ці “З’ехала на вакацыі. Цалую, Мора!”).
Працуе ў тэхніках алейнага і акрылавага жывапісу, а таксама Digital Art.
Рэпрадукцыі карцін
Аўтарка прац: Эльга Папова

Пенакардон
Памер: 30 х 40 см

Памер: 30 х 50 см